BE RU EN

Пад Кіевам адбылося буйное ДТЗ з удзелам беларусаў

  • 25.07.2017, 14:59

Сутыкнуліся адразу чатыры аўтамабілі, траўмаваныя дзевяць чалавек.

На аўтатрасе Кіеў – Адэса пад Кіевам у аўторак у 7.30 здарылася дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам чатырох аўтамабіляў, паведамляе Галоўная ўправа Нацыянальнай паліцыі.

У маштабным ДТЗ з удзелам грамадзянаў Беларусі пацярпелі адразу дзевяць чалавек, сярод іх двое дзяцей.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вінаваты ў ДТЗ кіроўца аўтамабіля Nissan з дзяржаўнымі нумарамі Беларусі, які выехаў на сустрэчную паласу руху.

Апошнія навіны