BE RU EN

У пінскім кінатэатры падчас сеансу распылілі газавы балончык

  • 25.07.2017, 14:29

Супрацоўнікам кінатэатра давялося эвакуяваць 46 наведвальнікаў.

У Пінску міліцыя вызначае асобу зламысніка, які 24 ліпеня распыліў у зале газавы балончык, паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Ілля Помін.

Інцыдэнт адбыўся ў 21.15 падчас трансляцыі кінастужкі «Дзюнкерк». Пасля таго як невядомы распыліў балончык, супрацоўнікі кінатэатра эвакуявалі 46 наведвальнікаў.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, праводзіцца праверка.

Апошнія навіны