BE RU EN

У Дагестане беларус дапамог вызваліць з рабства двух землякоў

  • 25.07.2017, 10:32

Андрэя Горбача і яшчэ двух беларусаў месяц прымушалі працаваць бясплатна на цагляным заводзе.

У Дагестане валанцёры руху "Альтэрнатыва" вызвалілі з рабства адразу трох грамадзянаў Беларусі. У Дагестан яны патрапілі стандартным шляхам з плошчы трох вакзалаў у Маскве. Там нейкія незнаёмцы паабяцалі ім добрую працу ў рэспубліцы. У выніку ўсе тры засталіся без дакументаў і вымушаныя былі працаваць на сваіх гаспадароў за ежу, піша kp.ru.

– Беларус Андрэй Горбач прыехаў на заробкі ў Расею, пасля чаго апынуўся на цагельні ў дагестанскім Каспійску, прабыў там каля месяца, – удакладнілі ў прэс-службе "Альтэрнатывы". – Але ён змог знайсці мабільны тэлефон і паведаміць сваякам, што яго трымаюць у рабстве ў Дагестане.

Таксама ўдзельнікі руху "Альтэрнатыва" вызвалілі ў Дагестане выхадца з Беларусі Аляксандра Еўлаша з горада Мазыр і ягонага земляка Віктара Страхаля з Бабруйска. Яны знаходзіліся каля месяца на цагельні ў сяле Адылаў-Янгіюрт Бабаюртаўскага раёна Дагестана. Гэтыя мужчыны пазнаёміліся з Андрэем Горбачам, калі ехалі пад наглядам вярбоўнікаў на аўтобусе з Масквы ў Дагестан. Андрэй таксама расказаў валанцёрам пра іх лёс і дзе іх шукаць.

Супраціву валанцёрам "Альтэрнатывы" ўладальнікі цагляных заводаў не чынілі, усіх нявольнікаў аддалі добраахвотна. На гэты момант усе тры былыя рабы шчасна вярнуліся дадому.

Апошнія навіны