BE RU EN

Спецпрадстаўнік ЗША Уолкер падтрымаў пастаўку зброі для Украіны

  • 25.07.2017, 10:16

Абарончае ўзбраенне дапамагло б спыніць Расею.

Спецыяльны прадстаўнік ЗША ва Украіне Курт Уолкер заявіў, што Вашынгтон актыўна разглядае пытанне пра вылучэнне Украіне зброі для барацьбы з баевікамі на Данбасе, падтрымоўванымі Расеяй. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю BBC (пераклад – ukranews.com).

На ягоную думку такі крок не будзе правакацыйным, і гэта было б правільна.

"Абарончае ўзбраенне, якое дазволіла б Украіне абараніць сябе і, напрыклад, вывесці танкі, дапамагло б спыніць Расею, якая пагражае Украіне", – заявіў Уолкер.

Ён дадаў, што поспех ва ўсталяванні міру на ўсходзе Украіны запатрабуе таго, што ён назваў новым стратэгічным дыялогам з Расеяй.

Як паведамлялася, cпецпрадстаўнік ЗША ва Украіне Курт Уолкер пасля наведвання прыфрантавой Аўдзееўкі заявіў, што сітуацыя на Усходзе Украіны знаходзіцца на стадыі гарачай вайны, а не замарожанага канфлікту.

Адзначым, што ЗША прызначылі спецпрадстаўніка ва Украіне Уолкера, бо расчараваліся ў адсутнасці прагрэсу на Данбасе.

Апошнія навіны