BE RU EN

Ілон Маск распавёў, як трэба выкладаць матэматыку ў школе

  • 24.07.2017, 18:50

У свеце наспела патрэба кардынальнай змены падыходу да адукацыі.

На Міжнароднай канферэнцыі аб выкарыстанні і развіцці тэхналогій МКС мільярдэр Ілон Маск зрабіў незвычайную заяву, піша tehnot.com.

Паводле ягоных слоў, у свеце наспела патрэба кардынальнай змены падыходу да адукацыі.

На думку Маска, рашэнне абстрактных матэматычных задач і ўраўненняў не прыносіць канкрэтнай карысці - школьнікі проста не разумеюць, навошта ім гэта трэба і не бачаць сувязі паміж матэматыкай і рэальнымі задачамі.

«Дзяцей даслоўна закідваюць у матэматыку. Яны не разумеюць, навошта трэба развязваць гэтыя дзіўныя задачы. А наш мозг звык адсяваць інфармацыю, якая здаецца яму непатрэбнай», - адзначыў Маск.

Паводле ягоных слоў, трэба выкарыстоўваць прынцып канкрэтных задач, накшталт праектавання спадарожнікаў, рухавікоў або прыкладнога праграмавання. Маск мяркуе, што такія задачы дадуць поўнае ўяўленне пра матэматыку і фізіку.

Апошнія навіны