BE RU EN

У Беларусі пачалі прымаць біткоін

  • 24.07.2017, 16:31

Будучыня наступіла: з гэтага часу ў нашай краіне можна аплаціць набыткі крыптавалютай.

Праўда, пакуль толькі біткоінам і толькі ў рамках адной вялікай сеткі для продажу аўтамабільных шын і спадарожных тавараў і паслуг. Праект рэалізаваны супольна з біткоін-лабараторыяй Consensuslab, піша onliner.by.

Мяркуючы з усяго, гэта першы выпадак выкарыстання біткоіна ў нашай краіне для куплі тавараў. Раней Нацбанк агучыў пазіцыю, паводле якой крыптавалюты ў Беларусі знаходзяцца па-за рамкамі прававога поля, гэта значыць не маюць юрыдычнай сілы пры, напрыклад, разглядзе судовых спраў.

Гандлёвая сетка пракаментавала сітуацыю: «Мы збіраемся прымаць аплату на суму, роўную таварнаму чэку альбо ордэру. Паводле беларускага заканадаўства мы не можам дарыць тавар, таму даем кліенту зніжку 99%. Грашыма чалавек павінен заплаціць 1%. Астатняе - праз біткоіны. У нашай падаткаабкладнай базе будзем паказваць суму, адпаведную стоадсоткавай выручцы чэка або ордэру».

Гэта азначае, што аплачваецца падатак з поўнай сумы куплі, што павінна адпавядаць закону. Прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што крыптавалюты ў Беларусі не забароненыя, а іх статус па-за прававым полем азначае, што рызыкі кладуцца выключна на кампанію.

Апошнія навіны