BE RU EN

Лукашэнка падарыў Дадону пяць трактароў і два смеццявозы

  • 24.07.2017, 16:11

Пачынаюць выконвацца «дамоўленасці» паміж беларускім і малдаўскім кіраўнікамі.

Дамоўленасці былі дасягнутыя падчас нядаўняга візіту прэзідэнта Малдовы ў Менск.

Як паведамляе прэс-служба Дадона, згодна з дасягнутымі пагадненням Беларусь дасць Малдове ў якасці гуманітарнай дапамогі партыю сельскагаспадарчай тэхнікі - пяць трактароў МТЗ-82 і дзве спецыяльныя машыны, якія папоўняць парк камунальнай тэхнікі.

Акрамя таго, будзе арганізаваны адпачынак для дзяцей з няшчасных сем'яў у цэнтры адпачынку «Зубраня» на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Нарачанскі».

Таксама распрацоўваецца пагадненне аб павелічэнні доступу да медыцынскіх паслуг для малдоўцаў, якія пражываюць у Беларусі. Таксама 30 верасня ў Менску будзе арганізаваны фестываль малдоўскага віна.

Нагадаем, што ў склад дэлегацыі Дадона былі ўключаныя выключна супрацоўнікі апарата прэзідэнта і сябры праўладнай "Партыі сацыялістаў", але ніводнага прадстаўніка апарату ўрада. Пры гэтым сустрэча з Лукашэнкам прайшла ў Віцебску, дзе кіраўнікі ўдзельнічалі ў адкрыцці фестывалю "Славянскі базар".

У Менск чальцы малдоўскай дэлегацыі прыляцелі рэйсавым самалётам праз Маскву, а назад, на загад Лукашэнкі, для іх быў арганізаваны адмысловы авіярэйс.

Апошнія навіны