BE RU EN

Тэлефонныя перамовы «нармандскай чацвёркі» доўжыўся 2 гадзіны

  • 24.07.2017, 16:01

Найбліжэйшым часам чакаюцца афіцыйныя каментары.

Тэлефонныя перамовы лідараў Украіны, Расеі, Францыі ды Нямеччыны закончыліся.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Украіна", спасылаючыся на інфармаваную крыніцу.

"Перамовы "нармандскага чацвёркі" закончыліся, яны доўжыліся блізу дзвюх гадзін", - распавёў суразмоўца агенцтва.

Паводле інфармацыі крыніцы, у размове таксама ўзялі ўдзел кіраўнік Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне Эртурул Апакан, ягоны першы намеснік Аляксандр Хуг.

Найбліжэйшым часам чакаюцца афіцыйныя каментары прэс-службаў лідараў дзяржаў "нармандскага фармату".

Раней прадстаўніца Украіны ў рабочай падгрупе ў гуманітарных пытаннях ТКГ ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка адзначыла, што ад вынікаў тэлефоннай размовы "нармандскай чацвёркі" будуць залежаць перамовы гуманітарнай падгрупы ў рамках "Менска" аб вызваленні закладнікаў у АРДЛА.

Прэзідэнт Пятро Парашэнка таксама адзначаў, што падчас тэлефонных перамоў у "нармандскім фармаце" будзе патрабаваць неадкладнага гарантавання "цішыні" на Данбасе.

Апошнія навіны