BE RU EN

У Швэйцарыі мужчына напаў на мінакоў з бензапілой

  • 24.07.2017, 14:28

Паліцыя Шафхаўзена паведаміла пра пяць пацярпелых.

На поўначы Швэйцарыі ў Шафхаўзене невядомы здзейсніў напад, у выніку чаго пяць чалавек атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе Reuters у Twitter, піша liga.net.

"Прынамсі пяць параненых пры нападзе невядомага падазраванага мужчыны ў швэйцарскім горадзе Шафхаўзен", – паведамілі ў паліцыі.

Паводле інфармацыі Blick, нападнік атакаваў людзей з бензапілой. Пасля гэтага ён здолеў схавацца, асоба пакуль не вызначаная.

Паліцыянты перакрылі цэнтр горада і пачалі пошукі падазраванага.

Апошнія навіны