BE RU EN

На мяжы з Літвой утварыўся транспартны калапс

  • 24.07.2017, 12:53

Сотні фураў чакаюць выезду з Беларусі.

На стан 12-й чакаюць выезду з Беларусі ў Літву 492 вялікагрузы. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржпамежкамітэта.

У пункце пропуску "Каменны Лог" у чарзе знаходзяцца 240 грузавых аўтамабіляў, у "Прывалцы" – 75 і "Беняконях" – 77, у "Катлоўцы" – 100.

Таксама ў "Каменным Логу" стаяць на выезд 45 легкавых аўтамашынаў, у пункце пропуску "Лоша" – 15. На выезд у напрамку Латвіі ў пункце пропуску "Грыгараўшчына" ў чаканні стаяць 20 фураў, ва "Урбанах" – 50. На мяжы з Польшчай у пункце "Брэст" сваёй чаргі чакаюць 100 легкавікоў, яшчэ 15 знаходзяцца ў "Брузгах".

Апошнія навіны