BE RU EN

Другую за месяц Toyota Land Cruiser скралі ў Менску

  • 24.07.2017, 10:21

Аўтамабіль быў абсталяваны сігналізацыяй.

Машыну – Toyota Land Cruiser 200 2014 года выпуску – скралі ў Першамайскім раёне ўначы 22 ліпеня. Уладальнік звярнуўся ў міліцыю на наступны дзень. Аўтамабіль быў абсталяваны сігналізацыяй, паведамляе БелТА.

Як паведамлялася, падобнае злачынства адбылося ноччу 13 ліпеня ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Невядомы скраў Toyota Land Cruiser Prado 2017 года выпуску, абсталяваную сігналізацыяй. Машыну скралі з праспекта Пераможцаў. Уладальнік заўважыў прапажу раніцай і звярнуўся ў міліцыю. Была распачатая крымінальная справа паводле арт. 214 КК Беларусі (выкраданне транспартнага сродку або маламернага воднага судна).

Апошнія навіны