BE RU EN

Ашуканыя беларускія турысты: «Грошы за пуцёўку нам яшчэ не вярнулі!»

  • 24.07.2017, 8:58

Міліцыя прадаўжае праверку паводле факта заяваў ад турыстаў.

– Грошы за непрынятую паездку мне яшчэ не вярталі! Як я ведаю, дзясяткі іншых пацярпелых таксама чакаюць тэлефанавання ад турфірмы, – паведаміла kp.by мянчанка Алена, якая яшчэ 5 ліпеня павінна была скіравацца на адпачынак у Турцыю.

Нагадаем, больш за сотню беларусаў звярнуліся ў РУУС Кастрычніцкага раёна Менска, паведаміўшы пра тое, што турфірма «Каліпса Тур» і індывідуальны прадпрымальнік Борзды прапануюць няякасныя турыстычныя паслугі. Шмат у каго паездкі былі і зусім адмененыя. Паводле папярэдніх звестак, агульная сума шкоды пацярпелых турыстаў складае блізу 81 тысячы даляраў. Як абяцала прадстаўніца турфірмы, грошы кліентам вернуць. І некаторыя сапраўды іх атрымалі.

– З дзяўчынай мы збіраліся ў жніўні паехаць у Чарнагорыю, набылі ў турфірме пуцёўку. Аднак неўзабаве я западозрыў нешта нядобрае. Стаў даведвацца і высветліў, што мая пуцёўка з нейкіх прычынаў была ануляваная, – распавядае Яўген з Асіповічаў. – З пакетам дакументаў я скіраваўся ў РУУС пісаць заяву. Да майго здзіўлення, менеджэр турфірмы Юлія сама звязалася са мной. Мы дамовіліся сустрэцца, і яна вярнула суму паводле дамовы – 1445 рублёў. Вядома, курсавая страта ёсць, але я рады і гэтаму.

Паводле словаў Яўгена, пацярпелыя кліенты турфірмы «Каліпса Тур» маюць зносіны паміж сабой у сацсетках і дзеляцца сваімі гісторыямі пра паездкі, якія так і не адбыліся.

Міліцыя прадаўжае праверку.

Апошнія навіны