BE RU EN

У Кубку Беларусі быў забіты самы недарэчны гол сезону

  • 24.07.2017, 8:43

Паўабаронца берасцейскага «Дынама» Павел Сядзько забіў мяч прамым ударам ад кутняга сцяжка ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Гомеля».

Пры ліку 0:1 не на карысць дынамаўцаў хаўбек каманды Павел Сядзько з кутняга нямоцна пакаціў у штрафную, а там пачатковец гасцей Бацішчаў і брамнік Кавалёў не зразумелі, хто з іх павінен браць гэты мяч.

Брамнік спаборніка Алег Кавалёў не быў гатовы да такога выканання вуглавога ўдару і прапусціў мяч у ніжні кут пасля памылкі абаронцы.

Матч прайшоў у Берасці на стадыёне «ГОСК Брэсцкі» у нядзелю, 23 ліпеня, і закончыўся перамогай мясцовага «Дынама» з лікам 2:1.

Апошнія навіны