BE RU EN

Беларус Лясун стаў чэмпіёнам Еўропы ў пяціборстве

  • 23.07.2017, 20:47

Аляксандр Лясун, які выступае за РФ, стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы.

Аляксандр Лясун на чэмпіянаце Еўропы ў сучасным пяціборстве здабыў залаты медаль. Гэта ўжо другое золата беларуса на гэтых спаборніцтвах. Такім чынам алімпійскі чэмпіён стаў цяпер пяціразовым чэмпіёнам Еўропы.

Другое месца заняў спартовец з Вугоршчыны Робэрт Касэ, а бронза дасталася Валентэну Бэло з Францыі.

Нагадаем, Лясун з'яўляецца выхадцам Барысава і ў Расею перабраўся ў 22 гады.

Апошнія навіны