BE RU EN

У Гародні дзяўчына на Suzuki зруйнавала слуп

  • 23.07.2017, 18:56

Слуп зламаўся і ўпаў на дах самахода.

Мінулае ночы ў Гародні на вуліцы Грандзіцкай дзяўчына 1998 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Suzuki, выехала за межы праезнай часткі і ўчыніла наезд на асвятляльную апору. Слуп зламаўся і ўпаў на дах аўтамабіля, піша «Онлайнер».

У ДАІ Гарадзенскай вобласці распавялі, што пасля ДТЗ у самаходзе пачаўся пажар. Дзяўчына дастаўленая ў шпіталь.

Апошнія навіны