BE RU EN

У Слоніме ваенны МАЗ заехаў у легкавік

  • 23.07.2017, 17:19

Інцыдэнт адбыўся каля ваеннай часткі на вуліцы Косаўскі тракт.

23 ліпеня, у другой палове дня, каля ваеннай часткі на вуліцы Косаўскі тракт у Слоніме адбылося ДТЗ.

У выніку сутыкнення ваеннага МАЗа і аўтамабіля маркі «Фольксваген-Пасат» была моцна пашкоджаная задняя частка легкавушкі, піша «Слонимская газета».

Паводле сцвярджэння сведак гэтай аварыі, «Фольксваген-Пасат» выязджаў з двара Косаўскага рынку, прапусціў аўтамабіль і павярнуў налева. А ў гэты час у яго ўдарыў ваенны МАЗ.

Паводле гэтага факта вядуць разгляд супрацоўнікі ДАІ і юрыдычная служба групы артылерыі механізаванай брыгады.

Апошнія навіны