BE RU EN

Кустурыца прыляцеў у анэксаваны Крым

  • 23.07.2017, 16:55

Вядомы рэжысёр прыбыў у Крым са сваім фолк-рок-гуртом The No Smoking Orchestra.

У нядзелю, 23 ліпеня, сербскі рэжысёр і музыка Эмір Кустурыца прыляцеў у анэксаваны Крым, паведамляе ТАСС.

Рэжысёр прыбыў у анэксаваны Крым са сваім фолк-рок-гуртом The No Smoking Orchestra. Разам з гуртом ён плануе даць канцэрт у нядзелю ў Ялце.

Акрамя таго, рэжысёр у каментары расейскім журналістам выказаў перакананне, што Крым гэта – «таксама частка Расейскай Федэрацыі».

Ён таксама заявіў, што плануе агледзець славутасці анэксаванага паўвострава для магчымых здымкаў фільма.

Адзначым, Кустурыца неаднаразова заяўляў пра сваю падтрымку дзеянняў Расеі ў дачыненні да Крыма і Данбаса. Разам са сваім гуртом The No Smoking Orchestra сербскі рэжысёр збіраўся арганізаваць гастролі па Украіне «ў падтрымку расейскамоўнага насельніцтва».

Апошнія навіны