BE RU EN

Ілля Шымановіч з рэкордам Беларусі выйшаў у паўфінал ЧС – 2017

  • 23.07.2017, 15:32

Чэмпіянат свету ў водных відах спорту праходзіць у Вугоршыне.

На чэмпіянаце свету ў водных відах, які праходзіць у Будапешце, беларус Ілля Шымановіч з рэкордам краіны выйшаў у паўфінал на дыстанцыі 100 метраў брасам. Наш суайчыннік паказаў 13-ы вынік – 59,84. Ранейшы рэкорд таксама належаў Шымановічу – 59,96, паведамляе «Прессбол».

Налепшым на стадыі ранішняй кваліфікацыі быў прадстаўнік Вялікай Брытаніі Адам Піці – 58,21.

Апошнія навіны