BE RU EN

Жыхар Наваполацка перадаў у музей бронзавую сякеру, якой 4000 гадоў

  • 23.07.2017, 15:10

Бронзавая сякера з закраінамі папоўніць экспазіцыю раздзела эпохі бронзы ў Краязнаўчым музеі Полацка.

Знаходку аддаў у музей жыхар Наваполацка Міхаіл Варанько. Сякера датуецца ІІ – пачаткам І тысячагоддзя да нашай эры, паведамляе сайт музея. У экспазіцыі яна стане першым металічным экспанатам, якія адносяцца да бронзавага веку.

Гэты артэфакт адносіцца да вырабаў ранніх этапаў развіцця чалавечых супольнасцяў эпохі бронзы на тэрыторыі Беларусі, мяркуюць навукоўцы, адзначаюць «Народныя навіны Віцебска».

Апошнія навіны