BE RU EN

У Маскве тысячы людзей выйшлі на марш «За свабодны інтэрнэт»

  • 23.07.2017, 14:58

Арганізатары акцыі выступаюць супраць цэнзуры ў інтэрнэце.

Некалькі тысячаў чалавек выйшлі на марш «За свабодны інтэрнэт» у цэнтры Масквы. Яны патрабуюць адстаўкі кіраўніка Раскамнагляду Аляксандра Жарова. Акцыя ўзгодненая з мэрыяй сталіцы, паведамляе «Радио Свобода».

Арганізатары акцыі выступаюць супраць цэнзуры ў інтэрнэце. Яны таксама заклікаюць расейскія ўлады рэабілітаваць асуджаных за рэпост і лайкі ў сацыяльных сетках. 16 ліпеня аднайменная акцыя прайшла ў Санкт-Пецярбургу.

Згодна з дакладам праваабарончай арганізацыі Freedom House, Расея ўваходзіць у дваццатку краінаў з «несвабодным інтэрнэтам». Перад сыходам на вакацыі Дзярждума ўхваліла дадатковыя абмежаванні ў інтэрнэце. Сярод іншага, былі прынятыя законы пра забарону сродкаў абыходу блакаванняў і рэгулявання працы мэсэнджэраў.

Апошнія навіны