BE RU EN

Завод «Атлант» выпраўляе супрацоўнікаў у вымушаныя адпачынкі

  • 23.07.2017, 13:45

На менскім заводзе халадзільнікаў «Атлант» зноў прастой.

Пра гэта Charter97.org паведаміў супрацоўнік прадпрыемства.

«Добры дзень. З'яўляюся супрацоўнікам ЗАТ “Атлант”. З 24 ліпеня да 7 жніўня на заводзе на Пераможцаў 61 зноў прастой. На навагоднія канікулы стаялі 3 тыдні + у сакавіку стаялі яшчэ тыдзень.

Гэта прэцэдэнт. Звычайна лета – гэта гарачая паравіна для завода. А тут такое... Баюся ўявіць, што будзе восенню, зімой. Загад даюць на подпіс у апошні дзень, хоць абавязаныя за месяц.

Заробак за год зваліўся з 600 да 450 руб. Звальняюся, вядома, ж...», – напісаў супрацоўнік «Атланта» ў рэдакцыю.

Апошнія навіны