BE RU EN

У панядзелак у Беларусі рэзка зменіцца надвор'е

  • 23.07.2017, 12:41

Чакаюцца залевы, навальніцы, шквалісты вецер.

Мінулыя выходныя ў краіне былі цёплыя і сонечныя. Ці не ўпершыню з пачатку гэтага лета, якое не радуе нас надвор'ем зусім. Але ў панядзелак, як паведамляе БелТА, усё зменіцца. Так, 24 ліпеня чакаюцца залевы, навальніцы са шквалістым ветрам.

Ноччу па захадзе, а таксама раніцай і ўдзень на большай частцы краіны – навальніцы, месцамі моцныя залевы і магчымы град. Удзень вецер узмоцніцца да 15–20 м/с. Сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Ноччу тэмпература паветра складзе 11–18 градусаў цяпла, а днём – 20–26, на поўдні краіны – да +29.

Апошнія навіны