BE RU EN

Гомельскі школьнік заваяваў золата на міжнароднай алімпіядзе ў матэматыцы

  • 23.07.2017, 12:25

Сёння ў Рыа-дэ-Жанэйра завкончылася 58-я Міжнародная матэматычная алімпіяда.

Беларуская нацыянальная каманда заваявала на ёй шэсць медалёў: золата, срэбра і чатыры бронзы.

Залаты медаль атрымаў выпускнік адзінаццатага класа Ягор Дубовік (гімназія № 51 Гомеля). У індывідуальным заліку ён заняў сёмае месца, набраўшы 29 балаў з 49 магчымых, піша tut.by.

З срэбрам вернецца Аляксей Васілеўскі (гімназія № 41 Менска). Бронзавыя медалі дасталіся Антону Палюховічу, Андрэю Нарадзецкаму, Іллю Пчалінцаву і Аляксандру Юрану (усе з Ліцэя БДУ). Кіраўнікі беларускай каманды – Ігар Варановіч з БДУ і Міхаіл Карпук з Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук.

Усяго ў Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе паўдзельнічалі 623 чалавекі з больш чым ста краінаў. Цягам двух дзён – 18 і 19 ліпеня – удзельнікі спаборніцтваў атрымлівалі па тры задачы, на рашэнне кожнай з якіх адводзілася ў сярэднім 1,5 гадзіны.

Абсалютнае першае месца сёлета занялі тры школьнікі з В'етнама, Ірана і Японіі. У агульнакамандным заліку перамагла зборная Карэі, усе ўдзельнікі якой атрымалі залатыя медалі. Беларусь паводле сумы месцаў заняла 14-е месца.

Апошнія навіны