BE RU EN

Названыя ягады, якія захаваюць яснасць розуму на доўгія гады

  • 23.07.2017, 11:50

Даследаванне правялі амерыканскія навукоўцы з Інстытута біялагічных даследаванняў.

Старэнне насельніцтва планеты прыводзіць да павелічэння колькасці людзей, якія пакутуюць ад спецыфічных хваробаў сталага веку. Сярод іх дэменцыя займае адно з першых месцаў, піша napensii.ua.

На гэты час лекі, якія маглі б спыняць развіццё хваробы Альцгеймера і іншых формаў дэменцыі, пакуль не створаныя. У сувязі з гэтым асабліва актуальная прафілактыка падобных захворванняў.

А амерыканскія навукоўцы з Інстытута біялагічных даследаванняў імя Джонаса Солка паведамляюць, што ў ходзе эксперыментаў з мышамі выявілі ахоўны эфект аднаго з кампанентаў трускавак у дачыненні да ўзроставых парушэнняў кагнітыўных функцыяў. Такія парушэнні звычайна з'яўляюцца прадвеснікам дэменцыі.

Гаворка ідзе пра рэчыва, якое адносіцца да класу флаваноідаў, антыаксідантаў расліннага паходжання, якое называецца фізетын. Яно зніжае ўзровень запалення ў тканках галаўнога мозгу, якое спрыяе страце памяці і развіццю ішэмічнага інсульту.

Апошнія навіны