BE RU EN

На выезд з Беларусі стаіць некалькі сотняў фураў

  • 23.07.2017, 10:54

Блізу 650 грузавікоў чакаюць выезду на мяжы з Літвой і Латвіяй.

У напрамку Літвы ў пункце пропуску "Каменны лог" выезду чакаюць 210 грузавікоў, у "Прывалцы" – 145, у "Катлоўцы" – 120, у "Беняконях" – 71.

На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску "Урбаны" стаяць 60 аўтамабіляў, у "Грыгораўшчыне" – 40. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Таксама паведамляецца пра чэргі легкавых аўтамабіляў на ўездзе ў Беларусь з Польшчы. У "Бераставіцы" стаіць 150 транспартных сродкаў, у "Брузгах" – 70.

Апошнія навіны