BE RU EN

Як беларускія ўлады раздорваюць зямлю арабскім шэйхам

  • 22.07.2017, 21:39

Жыхары Меншчыны страцілі 57 квадратных кіламетраў лесу.

Блізу 57 кв. км беларускіх лясоў, палёў, балотаў і нават рэк апынуліся за плотам. Столькі зямлі ў цэлым дзяржава здала ў арэнду на 99 гадоў нашым блізкаўсходнім «сябрам» – Катару і Аб'яднаным Арабскім Эміратам – пад рэзідэнцыю і паляўнічыя ўгоддзі.

У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» тэлеканал «Белсат» скіраваўся ў Смалявіцкі і Лагойскі раёны, дзе звычайныя жыхары апынуліся адрэзанымі ад зямлі, якую спрадвеку называлі сваёй. Людзі, якія сілкаваліся лесам, ратаваліся ў лесе, а сёння назіраюць за любімымі месцамі праз плот.

Апошнія навіны