BE RU EN

Неймар пераходзіць у ПСЖ

  • 22.07.2017, 21:07

Бразільскі нападнік узгадніў кантракт з парыжскім клубам.

Неймар узгадніў кантракт з «Пары Сэн-Жэрмен», паведамляе Goal.com. Паводле інфармацыі выдання, пагадненне бразільскага нападніка з французскім клубам будзе разлічанае на пяць гадоў. Заробак 25-гадовага форварда складзе € 30 млн за сезон пасля вылічвання падаткаў. З іх 15% будзе пералічвацца на рахунак бацькі футбаліста Неймара да Сілвы.

Таксама «ПСЖ» гатовы заплаціць аднаму з лідараў «Барселоны» падпісны бонус памерам € 40 млн. Неймар будзе атрымліваць адлічэнні ад звароту некалькіх гатэляў, якія належаць уладальнікам французскага клуба. Для паездак у Бразілію нападнік зможа карыстацца прыватным самалётам, які прапануе «Пары Сэн-Жэрмен».

Раней Sport.es паведамляў, што «ПСЖ» мае намер аформіць трансфер Неймара да серады. Французскі клуб плануе актываваць опцыю выкупу футбаліста за € 222 млн, прапісаную ў ягоным кантракце з «Барселонай».

Апошнія навіны