BE RU EN

Няўзораў распавёў, хто зможа «трымаць Пуціна за горла»

  • 22.07.2017, 20:58

Расейскі публіцыст мяркуе, што такія рукі ёсць толькі ў Амерыцы.

Тэлефонная размова "нармандскай чацвёркі", прызначаная на 24 ліпеня, ніяк не паўплывае на развязванне "гордыевага вузла" – расейска-ўкраінскага канфлікту; рукі, якія могуць "патрымаць Пуціна за горла", ёсць толькі ў ЗША.

Такое меркаванне "Аглядальніку" выказаў расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў:

– Усе іхнія словы вывучаныя на памяць. Ніякіх навінаў і нечаканасцяў быць не можа. Зразумела, што Пуцін прэзентуе Расею з усім яе бессэнсоўным імперыялізмам. Макрон – пікардыйскую Францыю з закручанымі вусамі і жаданнем заступіцца за таго, каго крыўдзяць. Зразумела, што Меркель будзе такой самай невыразнай і будзе пакідаць такія самыя шматкроп'і. А Парашэнка ўсё адно не ідзе правільным шляхам.

Спадзявацца на тое, што тэлефонная размова неяк паўплывае на развязванне гэтага гордыевага вузла, даволі неразумна. Я думаю, гэта проста забеспячэнне прэсы падножным кормам на гэтую тэму.

– Проста таму, што гэта будзе размова праз тэлефон, на Пуціна будзе цяжка націснуць, "нельга будзе яго за горла патрымаць"?

– Перш за ўсё, у Парашэнкі няма тых рук, якімі за горла трымаюць Пуціна

– А ў каго ёсць?

– Такія рукі ёсць толькі ў Амерыцы і, хутчэй за ўсё, гэта не Трамп.

Зыходзячы з гэтага ён заклікаў не мець ілюзіяў адносна гэтага "абсалютна рытуальнага, дэкарацыйнага дзеянні".

Апошнія навіны