BE RU EN

У Віцебску зменіцца чорны квадрат

  • 22.07.2017, 20:49

У горадзе над Дзвіной нараджаецца новае графіці.

На трансфарматарнай будцы каля Віцебскай абласной бібліятэкі па-над чорным квадратам з'явіцца новы малюнак, піша сайт «Народныя навіны Віцебска».

ФОТА: VITEBSK.CC

У красавіку 2016 года на гэтай сцяне быў намаляваны партрэт вядомага амерыканскага гангстара Аль Капонэ і ягонае выслоўе: «Я аддам тры дзясяткі сваіх галаварэзаў за аднаго чалавека, які ўмее развязваць пытанні размаўляючы». Аднак ідэалагічна шкодны малюнак праіснаваў не больш за суткі – яго зафарбавалі камунальнікі.

ФОТА: VITEBSK.CC

Цяпер на чорнай паверхні сцяны маладая мастачка Ірына рэалізуе сваю задуму, прысвечаную знакамітаму віцебскаму мастацкаму аб'яднанню 1920-х гадоў – Уновіс. Праца яшчэ не скончаная, але асноўныя дэталі ўжо можна разгледзець. Сімвалізм у выглядзе раскрытай клеткі, з якой вылятаюць прадметы, не стане таямніцай для знаўцаў сучасных напрамкаў у мастацтве і аматараў свабоды і пераменаў.

ФОТА: VITEBSK.CC
ФОТА: VITEBSK.CC

Апошнія навіны