BE RU EN

Беларускі селянін працуе за грошы ці за «палачкі»?

  • 22.07.2017, 18:47

Заробкі супрацоўнікаў калгасаў проста дзівяць.

2 ліпеня амаль 90 гадоў таму ў калгасах СССР былі ўведзеныя працадні. Нягледзячы на тое, што з гледзішча ўлады такі спосаб аплаты павінен быў зраўнаваць супрацоўнікаў, ён выклікаў толькі незадаволенасць сялянаў. Так з'явілася прымаўка «працаваць за палачку». Мы пастанавілі даведацца, колькі цяпер атрымліваюць супрацоўнікі калгасаў у розных раёнах Віцебскай вобласці, піша vkurier.by.

Мы патэлефанавалі ў адзін з калгасаў Віцебскага раёна, дзе нам паведамілі, што механізатару, занятаму сяўбой, налічваюць 450 рублёў за месяц.

Супрацоўнік, заняты сяўбой збожжавых у Талачынскім раёне, механізатар са стажам 45 гадоў, распавёў нам, што за месяц вясновага пасяўнога перыяду ён зарабіў блізу 500 рублёў.

Калі паглядзець на заробак механізатара з пункту гледжання выдаткаў на жыццё, то ўзнікае пытанне: дык за што працуе беларускі селянін, за грошы ці за «палачкі»?

Апошнія навіны