BE RU EN

Заўтра зноў будзе горача

  • 22.07.2017, 10:47

Да 28 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 ліпеня.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе зменлівая хмарнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у заходніх абшарах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай у некаторых мясцінах слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 градусаў да 14, на паўднёвым захадзе - да 16 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 22-28 градусаў.

Апошнія навіны