BE RU EN

Апазіцыя ў Венесуэле ладзіць мільённыя пратэсты

  • 21.07.2017, 21:31

Мільёны венесуэльцаў далучыліся да ўсеагульнага страйку.

Яны патрабуюць ад прэзідэнта Нікаласа Мадуры скасаваць скліканне новага парламента, перадае BBC.

У цяперашняй Нацыянальнай асамблеі большасць мае апазіцыя. Мадура хоча замяніць яе новым парламентам, які атрымае паўнамоцтвы на змену канстытуцыі краіны.

Паводле звестак актывістаў, падчас пратэстаў загінуў жыхар ускраіны Каракаса і два маніфестанты ў горадзе Валенсіі на поўначы краіны.

Прэзідэнт Мадура абвясціў аб масавых арыштах тых, хто, паводле ягоных слоў, перашкаджае «простым венесуэльцам» цешыцца «працай і каханнем». Паводле інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, ва ўсёй краіне арыштавана 360 чалавек.

Калумбія, Францыя, ЗША, Гішпанія і ЕЗ у цэлым заклікалі Мадуру прыслухацца да пратэстоўцаў і скасаваць скліканне асамблеі.

Мадура мяркуе, што новая канстытуцыя патрэбная, каб прадухіліць замежную змову супраць ягонага кіравання.

Апошнія навіны