BE RU EN

Neuro Dubel адзначаюць 28-ы дзень нараджэння

  • 21.07.2017, 21:22

Галоўныя панкі краіны святкуюць свой дзень нараджэння канцэртам у менскім бары.

18 ліпеня галоўным панкам краіны, групе Neuro Dubel, споўнілася 28 гадоў. Вось што кажа «Еўрарадыё» на гэты конт лідар суполкі Аляксандр Кулінковіч:

«Самае галоўнае дасягненне нашага гурту - тое, што нам спаўняецца 28 гадоў. Колькі б я над гэтым ні думаў, але тое, што мы так доўга пратрымаліся, - гэта заслуга наша і нашых прыхільнікаў».

Святкаваць дату музыкі надумалі ў пятніцу 21 ліпеня ў бары ili. Neuro Dubel традыцыйна абяцаюць хатні канцэрт для самых адданых фанаў.

«Сёння будзе вялікі канцэрт, які складуць правераныя старэнькія гіты і песні з новага альбома. Магчыма, нават прагучыць песня, якую яшчэ ніхто ніколі не чуў, - працягвае Кулінковіч. - Будзе такі вось зборнічак. З кожным годам усё цяжэй складаць трэк-ліст, але нібыта паспрабавалі не прамінуць нейкія песні. Спадзяемся, што будзе весела, і што частка людзей, якія не паехалі на гароды і шашлыкі, прыйдзе да нас».

Пачатак канцэрту - 20.00.

Апошнія навіны