BE RU EN

Трамп застаўся без прэс-сакратара

  • 21.07.2017, 19:26

Прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Шон Спайсэр сышоў у адстаўку.

Прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Шон Спайсер сышоў у адстаўку, паведамляе газета The New York Times са спасылкай на крыніцу.

Прычынай звальнення стала нязгода Спайсэра з прызначэннем бізнэсоўцы Энтані Скарамучы дырэктарам у камунікацыях Белага дома, адзначае газета.

Скарамучы быў героем выдаленай публікацыі CNN, у якой гаварылася пра яго сустрэчы з кіраўніком Расейскага Фонду наўпроставых інвестыцый Кірылам Дзмітрыевым, якая нібыта была нагодай для расследавання. Пасля выдалення артыкула з тэлеканала сышлі аўтар артыкула і яго рэдактары.

Апошнія навіны