BE RU EN

Сусветныя кошты нафты зніжаюцца

  • 21.07.2017, 18:56

Кошт нафты Brent знізіўся да адзнакі 48,64 даляраў за барэль.

Кошт нафты зніжаецца другую сесію запар пасля ралі да месячнага максімуму вышэй за 47.50 даляраў у чацвер.

Кошт нафты Brent знізіўся на - 1,30% да адзнакі 48,64 даляраў за барэль паводле стану на 18:50 паводле менскага часу.

Нягледзячы на зніжэнне запасаў нафты ў ЗША паводле звестак Мінэнерга ўзыходзячы імпульс нафты згас, трэйдары чакаюць звестак пра колькасць буравых установак, якія працуюць, ад Baker Hughes а 21.00 паводле менскага часу.

Увага ўдзельнікаў рынку засяроджаная на пасяджэнні OPEC + 24 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, дзе будзе абмяркоўвацца сітуацыя на рынку нафты.

Апошнія навіны