BE RU EN

Пяць фатаграфій арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якія здзіўлялі сацыяльныя сеткі

  • 21.07.2017, 18:43

Кіраўнік Каталіцкай царквы Беларусі не толькі святар, але і цалкам звычайны чалавек.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Менска-Магілёўскі часам здзіўляе сацыяльныя сеткі. Замест звычайнага літургічнага адзення ён часта адзяе спартыўную форму і гуляе ў футбол. Ці проста ў сутане садзіцца на ровар. Або нароўні з усімі стаіць у чарзе ў аэрапорце, піша kp.by.

Тадэвушу Кандрусевічу 71 год і ён вядзе актыўны лад жыцця. Напрыклад, гуляе ў футбол...

ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ УДЗЕЛЬНІЧАЕ Ў ЧЭМПІЯНАЦЕ Ў МІНІ-ФУТБОЛЕ СЯРОД СВЯТАРОЎ
ФОТА: ВІТАЛЬ ПАЛІНЕЎСКІ, CATHOLIC.BY

... і ездзіць на ровары. Герарх не аднойчы ўдзельнічаў у веласіпеднай пілігрымцы ў Будслаў.

КАНДРУСЕВІЧ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ВЕЛАСІПЕДНАЙ ПІЛІГРЫМКІ Ў БУДСЛАЎ
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

У Івянцы мітрапаліт пераўвасобіўся ў вершніка, асядлаў кабылу на мянушку Марта. А потым пакатаў дзетак у павозцы.

АДГАДАЙЦЕ, ШТО НА КАНІ СВЯТАР, МОЖНА ТОЛЬКІ ДЗЯКУЮЧЫ КАЛАРАТЦЫ НА КАШУЛІ
ФОТА: АЛЯКСАНДРА ШЧАГЛІНСКАЯ

Сацыяльныя сеткі заўзята абмяркоўвалі і такі факт з жыцця мітрапаліта Кандрусевіча: яго заўважылі ў агульнай чарзе на пасадку ў аэрапорце.

КАТАЛІЦКІ МІТРАПАЛІТ СТАІЦЬ З УСІМІ Ў ЧАРЗЕ НА РЭЙС У МЕНСК
ФОТА: FACEBOOK.COM/A.ULICIONAK

- Сціпласць, якая здзіўляе! Мог як мінімум ляцець бізнэс-класам, скарыстацца VIP-зонай. Але не! - пісаў журналіст Аляксандр Уліцёнак, які выпадкова пазнаў у пасажыры Тадэвуша Кандрусевіча.

МІТРАПАЛІТ У ЦЫВІЛЬНЫМ АДЗЕННІ ПРЫЙШОЎ УШАНАВАЦЬ ПАМЯЦЬ ЗАГІНУЛЫХ ПРАЗ ВЫБУХ У МЕТРО
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКА, TUT.BY

Уразіла некаторых і тое, што кіраўнік Каталіцкай царквы як шараговы мянчук, без афіцыёзу, прыйшоў ушанаваць памяць загінулых падчас выбуху ў метро.

Апошнія навіны