BE RU EN

Фотафакт: вытворца малака пераблытаў Дняпро з Нёманам

  • 21.07.2017, 18:15

На ўпакоўцы малочнай прадукцыі намалявалі Шклоў на беразе Нёмана.

Чытач Belsat.eu з Магілёва даслаў у рэдакцыю фотаздымак, зроблены ў адной з крамаў горада.

На здымку бачна, што на ўпакоўцы серыі «Зроблена ў Шклове» кампаніі «Danone Беларусь» райцэнтр Магілёўскай вобласці размясцілі на беразе... Нёмана - на малюнку ёсць шыльда з назвай гэтай ракі.

Магчыма, дызайнеры пераблыталі гэтую раку з Дняпром, які цячэ праз Шклоў.

Апошнія навіны