BE RU EN

Што за дзяўчына крыкнула Лукашэнку ды Парашэнку «Жыве Беларусь!»

  • 21.07.2017, 18:12

Падчас сустрэчы Лукашэнкі ды Парашэнкі 21 ліпеня ў Кіеве рух FEMEN зладзіў чарговую акцыю.

Актывістка з надпісам «Жыве» на аголеных грудзях выскачыла з крыкамі «Жыве Беларусь». «Наша Ніва» высветліла асобу актывісткі.

Дзяўчыну завуць Анжэліна Дыяш. Жыве яна ў Кіеве. Вучылася ў педагагічным універсітэце імя Драгаманава.

Дзяўчына працуе кантэнт-мэнэджарам, а таксама мадэллю. Раней яна ўжо брала ўдзел у акцыях FEMEN.

Анжаліна 26 гадоў. Яна актывістка FEMEN з 2009 года. У 2015 годзе Анжэліна ўдзельнічала ў акцыі супраць гамафобіі каля Рады. У 2016 годзе ў Кіеве яна разам з паплечніцай разбівала кавалак Бэрлінскага муру, пратэстуючы «супраць перашкод бязвізавага рэжыму з ЕЗ».

Апошнія навіны