BE RU EN

Спеваку Джасціну Біберу закрылі ўезд у Кітай

  • 21.07.2017, 17:02

Канадскі спявак раззлаваў улады сваімі паводзінамі.

Канадскаму спеваку Джасціну Біберу закрылі ўезд у Кітай за ягоныя дрэнныя паводзіны, піша The Guardian.

Выданне спасылаецца на заяву, апублікаваную ў Міністэрстве культуры краіны.

Прадстаўнікі міністэрства адзначылі, што Бібер з'яўляецца таленавітым спеваком, аднак ягонае асабістае жыццё, і манера паводзін не могуць быць прыкладам. У заяве адзначана, што маецца на ўвазе тое, як артыст сябе паводзіў падчас папярэдняга візіту ў Кітай.

Вядома, што Джасцін Бібер ў 2013 годзе наведаў Кітай і пабываў на Вялікім кітайскім муры. Аднак нагодай для скандалу паслужыла тое, што выканаўцу неслі на руках ягоныя целаахоўнікі.

Апошнія навіны