BE RU EN

Максім Філіповіч дамогся закрыцця абсурднай справы

  • 21.07.2017, 17:20

Суд спыніў пераслед блогера за адсутнасцю правапарушэння.

Гомельскі суд спыніў адміністрацыйную справу супраць блогера Максіма Філіповіча ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак, паведамляе «Еўрарадыё».

ФОТА: FACEBOOK.COM/ANDREJ.STRIZHAK

Філіповіча судзілі за рэзанансныя відэаролікі аб падатку на «дармаедства» і онлайн з пратэстных акцый у розных гарадах Беларусі. Гомельскія міліцыянты склалі на відэаблогера пратакол, абвінаваціўшы яго ў тым, што «з улікам росту папулярнасці свайго тэлеканала Філіповіч Максім Генадзевіч фактычна падмяняе сабой дзяржаўныя СМІ. У тым ліку, у фармаванні грамадскай думкі сярод грамадзян Рэспублікі Беларусь».

У судзе Філіповіч не прызнаў сваёй віны.

Экспэрт аблвыканкама Павел Барысаў на судзе таксама паведаміў, што відэаканал Філіповіча «Гарантый няма» на Youtube нельга залічыць да СМІ і рэгістрацыя такіх каналаў законам не прадугледжаная.

Апошнія навіны