Femen: У сваёй краіне Лукашэнка забівае і выкрадае людзей
- 21.07.2017, 15:52
Рух Femen заявіў пра датычнасць да акцыі падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнкі і Парашэнкі ў Кіеве.
У твітары жаночага руху Femen з'явілася паведамленне «Femen супраць Лукашэнкі» са спасылкай на навіну пра тое, што аголеная жанчына выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях.
Пазней з'явілася разгорнутая заява:
«Рух Femen такім чынам выказаў сваё стаўленне да візіту беларускага дыктатара ва Украіну. Сотні ўкраінцаў загінулі і прадаўжаюць гінуць за дэмакратыю і свабоду Украіны, але сёння на афіцыйным узроўні ў нашай краіне прымаюць чалавека, які ў сваёй краіне забівае, выкрадае людзей і душыць усялякае іншадумства», – напісала лідарка руху FEMEN Ганна Гуцол.