BE RU EN

«Каму Лука бацька, таму пуйло дзядзька»

  • 21.07.2017, 14:03

Два дні ў цэнтры Кіева праходзілі акцыі пратэсту супраць прыезду Лукашэнкі.

Сёння акцыя прайшла каля будынка адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Беларускія добраахвотнікі, якія ўдзельнічаюць у вайне на ўсходзе Украіны, прыйшлі на акцыю з беларускімі нацыянальнымі сцягамі і плакатамі «Каму Лука бацька, таму х***ло – дзядзька».

«Калі ў Кіеве мы падымаемся па алеі Герояў Нябеснай сотні, мы бачым, што да прыезду Лукашэнкі там развесілі чырвона-зялёныя анучы. Гэта абражае памяць людзей, якія загінулі за свабоду Украіны. Мы памятаем выказванні Лукашэнкі пра “майданутых” і іншую ерась, якую ён нёс, абражаючы ўдзельнікаў Майдану.

Мы разумеем, што кіраўніцтва Украіны гуляе цяпер у “рэалпалітык”, але заклікаем, каб Пётр Парашэнка пачуў голас беларускіх добраахвотнікаў, многія з якіх параненыя, а некаторыя загінулі за Украіну», – сказаў Charter97.org беларускі добраахвотнік, пазыўны «Ігар».

Напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Кіеў тактычная група «Беларусь» звярнулася да ўрада і грамадскасці Украіны.

Добраахвотнікі заклікаюць:

– Спыніць крымінальны пераслед беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца на баку Украіны;

– Даць прававую ацэнку наймітам-грамадзянам Беларусі, якія ў шэрагах злачынных груповак ЛНР і ДНР ваююць на тэрыторыі Украіны, і спыніць дзейнасць у Беларусі арганізацыяў, якія займаюцца вярбоўкай і падрыхтоўкай наймітаў;

– Скасаваць «чорныя спісы» на мяжы, праз якія народныя дэпутаты, грамадскія дзеячы, журналісты, прадстаўнікі творчых элітаў Украіны не могуць наведаць Беларусь;

– Даць дазвол на трансляцыю ў тэлевізійных сетках Беларусі ўкраінскіх тэлеканалаў і трансляцыю ўкраінскіх фільмаў пра Рэвалюцыю годнасці і расейска-ўкраінскую вайну на беларускіх каналах;

– Спыніць правакацыі, ціск і пераслед сваякоў беларусаў, якія аддалі сваё жыццё за незалежнасць Украіны: Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага і байца тактычнай групы «Беларусь» Аляксандра Чаркашына.

Байцы перакананыя, што рэалізацыя гэтых 5 пунктаў «узмоцніць Украіну і прывядзе да паляпшэння беларуска-ўкраінскіх стасункаў».

Апошнія навіны