BE RU EN

У Гомелі адкрылася маштабная выстава палескіх нацыянальных строяў

  • 20.07.2017, 21:10

Адкрыццё выставы "Улетку да бабулі» адбылося 20 ліпеня ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў.

Супрацоўнікі музея гомельскага палаца паказалі невялікую частку з трох тысяч экспанатаў, сабраных у экспедыцыях па Палессі, піша tut.by.

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з народным строем, які багаты і разнастайны на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Кожны строй мае свой каларыт і ўнікальнасць.

Прадстаўленая этнаграфічная калекцыя ўпершыню экспануецца так маштабна.

Кошт наведвання выставы ўваходзіць у кошт уваходнага квітка на другі паверх цэнтральнай часткі палаца і складае ад двух да трох рублёў.

Апошнія навіны