BE RU EN

Магілёўка «ажанілася» з 94-гадовым заможным пенсіянерам

  • 20.07.2017, 19:21

За кароткі тэрмін замужжа жанчына паспела прамантачыць увесь ашчадак 94-гадовага мужа.

Кропку ў гісторыі сямейнага жыцця 94-гадовага пенсіянера з Магілёва і ягонай 56-гадовай абранніцы паставіў суд, піша sb.by.

Афіцыйны шлюб гэтай пары праіснаваў блізу года. Аднак дзецям былога вайскоўцы нечаканае каханне бацькі падалося падазроным. Яны намагалі на экспэртызе, якая павінна была растлумачыць: наколькі паджылы чалавек аддаваў сабе справаздачу, калі ішоў да вянца з дамай на сорак гадоў маладзейшай?

З вынікамі праверкі пазнаёмілася старшая памочніца пракурора Магілёва Алена Дуброўская:

- Спецыялісты выявілі, што на момант шлюбу мужчына быў недзеяздольным. Таму іх звяз прызнаны несапраўдным.

Аднак і за кароткі тэрмін прадпрымальная «нявеста» паспела атрымаць нямала выгод ад супольнага жыцця са сваім мужам. У асабістых мэтах яна выкарыстоўвала ўвесь ягоны ашчадак, а гэта 26 тысяч даляраў плюс уклад у беларускіх рублях. Зніклі таксама ўзнагароды і многія рэчы пенсіянера. Затое ў яго доме паспеў пасяліцца беспрацоўны сын новай гаспадыні. Цяпер маме і ейнаму даросламу сыну давядзецца шукаць сабе новае месца жыхарства: як высветлілася, уласнай кватэры ў «нявесты» няма.

Апошнія навіны