BE RU EN

Новы польскі трэнер «Шахцёра» наводзіць у клубе парадак

  • 20.07.2017, 15:06

Першая трэніроўка «салігарчанаў» з Маракам Зубам.

Трэнер вылецеў з юрмальскім «Спартаком» з Лігі чэмпіёнаў і адразу ўзяўся за новую працу, піша «Трыбуна».

Пра тое, што Марак Зуб будзе новым трэнерам «Шахцёра», у клубе паведамілі яшчэ ў мінулую пятніцу. Аднак першую трэніроўку з камандай паляк правёў праз пяць дзён. Прычына – абавязальніцтвы перад юрмальскім «Спартаком», які Зуб узначальваў, калі паступіла запрашэнне з Беларусі.

«Спартак» удзельнічаў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, і трэнер наважыўся на змену працы акурат у перапынку паміж матчамі з «Астаной». У першай сустрэчы латышы саступілі на сваім полі 0:1. Ужо быўшы трэнерам «Шахцёра», Зуб адпрасіўся на гульню ў адказ, якую «Спартак» у аўторак звёў да нічыі – 1:1.

Ужо на наступны дзень Зуб, змяніўшы ў «Шахцёры» Алега Кубарава, якога да гэтага ён жа змяніў у Юрмале, правёў першую трэніроўку на базе салігорцаў. Ніжэй – некалькі фотаздымкаў з заняткаў.

Апошнія навіны