BE RU EN

Заўтра будзе да +30 градусаў

  • 20.07.2017, 12:40

Навальніцы і дажджы чакаюцца 21 ліпеня ў Беларусі.

21 ліпеня будзе пераменная воблачнасць. Пераважна па паўднёвай палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Вецер ноччу будзе няўстойлівы, днём паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 градусаў па поўначы да 18 градусаў па поўдні краіны.

Днём паветра прагрэецца да 21–27 градусаў, па поўдні Берасцейскай і Гомельскай абласцей – да 28–30 градусаў цяпла, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны