BE RU EN

Генпракуратура змусіла міністра культуры да адказнасці

  • 20.07.2017, 12:28

Барыс Святлоў будзе пакараны за слабы кантроль над гістарычнымі помнікамі.

Генеральная пракуратура Беларусі правяла праверку выканання заканадаўства, якое рэгулюе парадак ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны.

«За слабы кантроль за аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны змушаны да дысцыплінарнай адказнасці міністр культуры Барыс Cвятлоў», – паведамляецца на сайце ўстановы.

У мэтах стварэння належных умоваў захаванасці, аднаўлення, утрымання і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцяў указам № 527 "Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны" вызначаны парадак ажыццяўлення юрыдычнымі (фізічнымі) асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая непасрэдна ўздзейнічае на гісторыка-культурную каштоўнасць, і выплаты кампенсацыяў за шкоду, прычыненую такім каштоўнасцям. Адлічэнні варта рабіць штогод ад прыбытку пры ажыццяўленні дзейнасці, якая непасрэднае ўздзейнічае на гісторыка-культурную каштоўнасць.

Нярэдка на фасадах і дахах будынкаў-помнікаў усталёўваюць расцяжкі, прамысловыя кандыцыянеры, прылады электрасувязі.

Як паказала праверка, адлічэнні мелі адзінкавы характар і не былі звязаныя з рэалізацыяй нормаў заканадаўства.

Для ліквідацыі парушэнняў Генпракуратура накіравала адпаведную інфармацыю ў Савет міністраў.

Вызначаны суб'екты гаспадарання, дзейнасць якіх непасрэдна ўздзейнічае на аб'екты гісторыі і культуры – усяго такіх больш за 2 тысячы.

Штрафныя санкцыі пракуратуры далі магчымасць накіраваць на аднаўленне помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны больш за 400 тысячаў рублёў. У параўнанні з мінулым годам аб'ём сродкаў павялічыўся ў 16 разоў.

Сродкі, сярод іншага, накіраваныя на фінансаванне капітальнага рамонту Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы ў г. Гродне, кансервацыі Княжацкай вежы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна», рэстаўрацыі фрэскавых роспісаў XII ст. Спаса-Праабражэнскай царквы ў г. Полацку.

Раней паведамлялася, што сродкі на гэтыя аб'екты вылучаныя з фонду Лукашэнкі.

Апошнія навіны