BE RU EN

Беларускі раварыст атрымаў залаты медаль маладзёжнага ЧЕ

  • 20.07.2017, 9:53

Беларус Яўген Каралёк атрымаў залаты медаль Чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў і моладзі (U-23) у веласпорце на трэку.

Турнір праходзіць у Партугаліі, паведамляе БелТА.

У адным з відаў трэкавых гонак – скрэтчы (масавы старт на 15 км) – Яўген Каралёк заняў першае месца, апярэдзіўшы датчаніна Нікласа Ларсэна, які заняў другое месца і расейца Максіма Піскунова, які закончыў гонку трэцім.

Для беларускай каманды – гэта першая ўзнагарода на кантынентальным першынстве ў Партугаліі.

Яўген Каралёк, які выступае таксама за велакаманду "Менск", добра вядомы спецыялістам як моцны шашэйны гоншчык. На пачатку ліпеня ён стаў пераможцам "Гран-пры Менска". Гонка прайшла па праспекце Пераможцаў і фінішавала ля Палаца спорту.

Апошнія навіны