BE RU EN

«Год без Паўла» – акцыя ў Кіеве да гадавіны забойства Шарамета (Відэа-онлайн)

  • 20.07.2017, 9:17

Акцыя пачалася сёння а 8-й раніцы – час, калі год таму загінуў Павел Шарамет.

Год таму ў цэнтры Кіева забілі журналіста Паўла Шарамета – выбухоўка спрацавала ў аўтамабілі, у якім ён ехаў на працу. 20 ліпеня калегі і сябры Шарамета збіраюцца на месцы трагедыі, на скрыжаванні вуліцаў Франка і Хмяльніцкага ў цэнтры ўкраінскай сталіцы.

«Нам вельмі не хапае Паўла, але яшчэ горш тое, што за год паліцыя не дала адказу на пытанне, хто быў забойцам і заказчыкам забойства», – напісалі калегі Шарамета ў сацыяльных сетках.

Удзельнікі пройдуць шэсцем да будынка Службы бяспекі Украіны, Адміністрацыі прэзідэнта і Міністэрства ўнутраных справаў і запатрабуюць справядлівага расследавання злачынства.

Онлайн-трансляцыю з акцыі вядзе «Белсат».

Апошнія навіны