BE RU EN

Украінскія памежнікі спынілі на мяжы з Беларуссю два аўто, шуканых Інтэрполам

  • 2.07.2017, 19:16

У міжнародным вышуку машыны знаходзіліся як выкрадзеныя.

Учора ў Чарнігаўскай вобласці на мяжы з Беларуссю супрацоўнікі Дзяржпамежслужбы Украіны выявілі 2 аўтамабілі, якія шукаў Інтэрпол. Абедзве машыны перасякалі мяжу ў напрамку Украіны ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы».

Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны, у міжнародным вышуку транспартныя сродкі знаходзіліся за выкраданні.

З інтэрвалам тры гадзіны на пункт пропуску прыбылі два аўтамабілі – «КІА» і «Лексус». Абедзве машыны знаходзіліся ў базе звестак Інтэрпола – яны былі скрадзеныя ў 2014 годзе. За рулём «КІА» і «Лексуса» былі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Аўтамабілі перададзеныя супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Украіны ў Чарнігаўскай вобласці. Што адбылося з кіроўцамі, пры гэтым не паведамляецца, ці былі яны затрыманыя – невядома.

Апошнія навіны